Юрый Якаўлевіч Рыбак (нар. , г. Дзяржынск) — беларускі самбіст і дзюдаіст, выступае за зборныя Беларусі з канца 1990-х гадоў. Трохразовы чэмпіён свету. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету па дзюдо, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік двух летніх Алімпійскіх гульняў. На спаборніцтвах прадстаўляе Мінскую вобласць.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Самбісты Беларусі Катэгорыя:Дзюдаісты Беларусі Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2015 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па самба