Салезіяне Дона Боска () — мужчынская рымска-каталіцкая законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Працуюць у пастаральных і выхаваўчых установах, такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.

Гісторыя Заснаваныя ў Італіі ў 1859 годзе святым Янам Боска, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы), а таксама школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў Ян Боска заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца.

Салезіяне ў Беларусі На сучасную тэрыторыю Беларусі салезіяне прыехалі каля 1920 года і працавалі ў мястэчку Дварэц (Гродзенская вобласць), дзе адкрылі цяслярскую школу.

Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе 11 салезіянаў. Асноўныя цэнтры знаходзяцца ў Мінску і Смаргоні. Таксама салезіяне працуюць у Багданаве, Барунах, Бараўлянах, Дзятлаве, Жупранах.

Наступнікі Дона Боска Анхель Фернандэс Артымэ (з 2014)