Ціт Зэ́ман (, Вайнары — , Браціслава) — славацкі рымска-каталіцкі святар, мучанік.

Біяграфія Ціт быў старэйшым з 10 дзяцей сям’і Зэман.

У 1932 годзе склаў манаскія абяцанні, а ў 1940 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. Дапамагаў будучым святарам пераадольваць «жалезную заслону» ў кірунку Турына. Таксама аказваў і дыяцэзіяльным кандыдатам да святарства. Пасля двух паспяховых экспедыцый быў затрыманы, спрабуючы пераправіць трэцюю экспедыцыю ў красавіку 1951 года. Быў арыштаваны, 12 гадоў быў вязнем і 5 гадоў прабываў на свабодзе пад умоўна-датэрміновым вызваленнем.

Быў рэабілітаваны ў 1991 годзе.

30 верасня 2017 года ў Браціславе (Славакія) адбылася якога беатыфікацыя8 студзеня — першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB.

Катэгорыя:Салезіяне Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя Катэгорыя:Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта