Альжбета Партугальская (, Іспанія — , Партугалія) — каталіцкая святая. Каралева Партугаліі.

Біяграфія У маладым узросце была выдадзена замуж за партугальскага караля Дыянісія і стала каралеваю. Усё жыццё фінансава падтрымлівала касцёлы і кляштары ў сваёй краіне, будавала шпіталі, дзіцячыя дамы і прытулкі, вялікую частку маёмасці раздала бедным. Будучы каралеваю, часта выступала пасрэдніцаю ва ўзброеных канфліктах.

Пасля смерці мужа Альжбета ўступіла ў Трэці ордэн святога Францішка. Яна памерла 4 ліпеня 1336 года і была пахаваная ў заснаваным ёю кляштары святой Клары ў Каімбры. З’яўляецца апякункаю ПартугалііСвятая Альжбета Партугальская.

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Барселонскі дом Катэгорыя:Святыя Партугаліі Катэгорыя:Кананізаваныя каралевы Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVII стагоддзі