Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, у 1943—1944 гадах дзейнічала на тэрыторыі Ленінскага раёна. Створана ў сакавіку 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці.
Склад Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Камарова» (В. З. Каржа) і А. І. Дамброўскага. Пры арганізацыі брыгады атрад «Камарова» быў расфарміраваны — з яго асабовага складу былі створаны новыя атрады імя К. Я. Варашылава і імя Р. І. Катоўскага.
Камандаванне З красавіка па жнівень 1943 года камандаванне брыгады не прызначалася, непасрэднае кіраўніцтва ёю ў гэты час ажыццяўляў штаб злучэння.
Камандзіры Уладзімір Маісеевіч Антановіч (жнівень — лістапад 1943); Фёдар Ігнатавіч Шырын (лістапад 1943 — ліпень 1944).
Камісары Рыгор Мікалаевіч Ігнаценка (жнівень 1943 — красавік 1944); Рыгор Сцяпанавіч Карасёў (красавік — ліпень 1944).
Начальнік штаба Васіль Якімавіч Стаюхін (жнівень 1943 — ліпень 1944).
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Жыткавічы — Пінск, Баранавічы — Лунінец, на дарозе Старобін — Мікашэвічы — Давыд-Гарадок. Удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». У верасні — кастрычніку 1943 года падарвалі больш за 2,5 тысяч рэек, у ноч на 20 чэрвеня 1944 года — 796 рэек. У лютым — сакавіку 1942 года атрад «Камарова» разам з атрадамі А. І. Далідовіча, А. І. Патрына, М. М. Розава разграмілі валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Кузьмічы, Доўгае, Капацэвічы, Скаўшын, Пасталы, Пагост. У верасні 1942 года атрад «Камарова» з атрадамі М. Ц. Шыша і «Пятровіча» разбіў нямецкі гарнізон у вёсцы Леніна, спаліў склад боепрыпасаў (Ленінскі бой). У лютым — маі 1944 года вялі баі з карнікамі каля вёсак Ельна, Малыя Сцяблевічы, Грычынавічы, Леніна, Морач. У чэрвені — ліпені 1944 правялі 19 баёў з праціўнікам. У ліпені 1944 года трымалі абарону і вялі баі ў Ленінскім і Старобінскім раёнах.
14 ліпеня 1944 года брыгада (1078 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць У 1946 годзе ў горадзе Пінску ў гонар атрада «Камарова» (В. З. Каржа) устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі Бригада имени С. М. Будённого
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе