Гаро́шак буйнакветны (Vicia grandiflora) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—80 см. Сцябло прамое, узыходнае, лазячае, апушанае. Лісце чаргаванае, з вусікам і складаецца з 3—8 пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, жоўтыя з зеленаватым, фіялетавым або ліловым адценнем, зрэдку белыя, адзінкавыя або парамі. Плод — струк светла-бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Заходняй і Сярэдняй Азіі, на КаўказеU.S. National Plant Germplasm System. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф. Расце у стэпах, на сухіх лугах, узлесках і палянах, у хмызняках, на пашах, агародах, аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені.
Кармавая расліна. Ахоўваецца на тэрыторыі Саратаўскай вобласці РасііVicia grandiflora Scop. (Вика крупноцветковая) // ИАС «ООПТ России».
Літаратура — С. 567—568.
Спасылкі
Vicia grandiflora Scop. (Вика крупноцветковая) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1772 годзе