Мікалай Уладзіміравіч Пра́ўдзін (; — ) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Галіч (Кастрамская вобласць, Расія). Скончыў школу, у 1949 годзе — Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працаваў у будаўнічым упраўленні ў Кастраме, ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту, Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце будаўніцтва і планавання чыгунак, Якуцкай экспедыцыі Акадэміі навук СССРСотников Н. // Замечательные люди земли Галичской . Скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1954 года працаваў у Беларускім інстытуце чыгуначнага транспарту (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), дзе са студзеня 1958 да верасня 1961 года займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозакБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Факультэт кіравання працэсамі перавозак. Гісторыя факультэта. . У 1999 годзе вярнуўся ў Маскву і працаваў у Расійскім універсітэце транспарту.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковая дзейнасць М. У. Праўдзіна звязаная з праблемамі развіцця транспартных вузлоў, прагназавання транспартных патокаў, узаемадзеяння розных відаў транспарту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і падручнікаў. Сярод апублікаванага: Пассажирские станции. 2 изд. — М.,1973. Прогнозирование пассажирских потоков. — М., 1980 (разам з В. Я. Нягрэем), Взаимодействие разных видов транспорта. — Мн., 1989 (разам з В. Я. Нягрэем) і В. А. Падкапаевым).
Аўтар дзіцячых кніжак «„Стрела“ набирает скорость» и «Приключение Уголька и дядюшки Антрацита». Член Саюза журналістаў СССР і пазаштатны карэспандэнт газеты «Известия».
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР Ганаровы чыгуначнік Іншыя ўзнагароды і прэміі.
Літаратура
Спасылкі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Факультэт кіравання працэсамі перавозак. Гісторыя факультэта. Учёные Беларуси. Правдин, Николай Владимирович (доктор технических наук; транспорт; художественная литература; 1926—2014) Сотников Н. // Замечательные люди земли Галичской
Катэгорыя:Ганаровыя чыгуначнікі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Дэканы факультэта кіравання працэсамі перавозак БелДУТ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Вучоныя Расіі