Беньямін Мацвеевіч Басаў ( — ) — беларускі і расійскі графік і жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе ў г. Мсціславе Магілёўскай губерні ў сям’і краўца Мацвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрыной). Акрамя Беньяміна, у сям’і быў яшчэ малодшы сын (1918) Ізраіль, у будучым — мастак-графікБАСОВ БЕНИАМИН МАТВЕЕВИЧ (1913—2001) .
Вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (1938-48) у С. Б. Герасімава, А. А. Асьмёркіна, Р. М. Шэгаля, дыпломная праца — «У карціннай галерэі».
Удзельнік выставак з 1930-х гадоў. У 1935-38 гадах жыў у Беларусі. Пасля — у МасквеМосковский художник Басов Бениамин (Вениамин) Матвеевич .
Творчасць Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. Аформіў і ілюстраваў для Белдзяржвыдата, Дзяржлітвыдата і іншых кнігі: «» (1949, арыгіналы ў ДТГ) і «» (1952) І. С. Тургенева, «») (1958) і «Дзяльба» (1963, арыгіналы ў музеі А. М. Горкага, г. Самара) А. М. Горкага, «Сялянскія дзеці» М. А. Некрасава (1955), «» Ф. М. Дастаеўскага (1958, арыгіналы ў і ), «Апавяданні» А. П. Чэхава (1956, арыгіналы ў ДТГ), «» М. А. Шолахава (1961-62) і іншыя.
Напісаў карціны: «Выезд на працу» (1950, ), «Канцэрт-справаздача» (1954), «9 студзеня» (тэмпера, 1955, Музей палітычнай гісторыі Расіі, «За кнігай» (1956), «Саўгас „Парэчча“» (1959, , «Паўднёвы захад. Восень» (1962), «Транспарт» (серыя, тэмпера, 1964) і іншыя.
Выстаўкі Прымаў удзел у Першай выстаўцы мастацкага афармлення кнігі ў БССР у 1934 годзе ў МінскуПЕРВАЯ ВЫСТАВКА ХУДОЖЕСТВЕННОГО ОФОРМЛЕНИЯ КНИГИ В БССР .
Працы Б. Басава экспанаваліся на Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу ў 1959 годзе. Выстаўка яго твораў адбылася ў 1961 годзе ў Маскве.
Спадчына Творы мастака знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква, Расія), Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург, Расія), Дзяржаўнага музея гісторыі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна (г. Масква, Расія), Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, Беларусь) і ў прыватных калекцыяхБениамин Басов. В контексте и вне контекста .
Літаратура Мария Чегодаева. Бениамин Басов [Изоматериал]: [альбом] - Москва : Советский художник, 1980. - 161, с. - (Графика)
Спасылкі
БАСОВ БЕНИАМИН МОИСЕЕВИЧ (БАСОВ ВЕНИАМИН МАТВЕЕВИЧ) Бениамин Басов (1913—2001)
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі Расіі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі