Яўген Аркадзевіч Про́дан ( — ) — вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1974), прафесар (1985), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986)
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Таронта (Канада). У 1955 годзе скончыў Чарнавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта, старшага навуковага супрацоўніка. З 1965 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка, з 1976 года — загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне неарганічнай і фізічнай хіміі, тапахіміі і хіміі поліфосфарных злучэнняў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы неарганічнага сінтэзу новых поліфосфарных злучэнняў. Прапанаваў кінетычную мадэль ізатропнага і анізатропнага распаўсюджвання фронту рэакцый у крышталях, абгрунтаваў магчымасць хімічнага пераўтварэння монакрышталёў паводле механізма аўтавагальных рэакцый.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 25 вынаходстваўИмя в белорусской науке: Продан Евгений Аркадьевич .
Сярод апублікаванага: Триполифосфаты и их применение. — Мн., 1969 (разам з Л. І. Продан і М. Ф. Ярмоленкам); Гетерогенные химические реакции. — Мн., 1979 (у сааўтарстве); Неорганическая топохимия / Е. А. Продан; науч. ред. В. В. Свиридов; ИОНХ АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1986. Топохимия кристаллов. — Мн., 1990.
Літаратура
Спасылкі Яўген Аркадзевіч Продан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гісторыя. Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Выпускнікі Чарнавіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі