Гафур Гулям (; , Ташкент — ) — узбекскі пісьменнік. Народны паэт Узбекістана (1963). Акадэмік АН Узбекістана (1943).

Творчасць Друкаваўся з 1923. У творах крытыкаваў перажыткі мінулага ў свядомасці і побыце людзей, сцвярджаў новую савецкую рэчаіснасць. Аўтар зборнікаў вершаў «Дынама» (1931), «Іду з Усходу» (1943), «Агні Узбекістана» (1947), «Шчасце роднай зямлі» (1951), «Вынік» (апубл. 1967), кніг прозы «Гумарыстычныя апавяданні» (1931), «Хітрыкі шарыяту» (1953) і інш.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржазная прэмія СССР (1946) Ленінская прэмія (1970)

Беларускія пераклады На беларускую мову творы Гафура Гуляма перакладалі Э. Агняцвет, А. Астрэйка, С. Гаўрусёў і інш. Яны ўвайшлі ў зборнікі «Спявае Узбекістан» (1962), «Сонца ў арыках» (1966), «Вясёлка над арыкам» (1986).

Літаратура

Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Узбекскай ССР Катэгорыя:Паэты Узбекістана Катэгорыя:Народныя паэты Узбекскай ССР