Псіхрафі́ты — расліны, якія растуць на вільготных і халодных глебах.
Такія расліны прыстасаваліся нізкай тэмпературы паветра і тэмпературы глебы, працяглай зімы і кароткага вегетацыйнага перыяду, невялікай колькасці ападкаў, адносна высокай вільготнасці паветра, паніжанага забеспячэння пажыўнымі рэчывамі з глебы. Звычайна гэта расліны высокіх шырот і высакагор’яў. Размнажаюцца звычайна вегетатыўна.
Да псіхрафітаў, напрыклад, адносяцца некаторыя водарасці і лішайнікі, дрыяда васьміпялёсткавая, кедравы сланік, рададэндран камчацкі.
Літаратура
Быков Б. А. Геоботанический словарь. — Изд. 2-е, переработ. и доп. — Алма-Ата: Наука, 1973. — 216 с. — 6000 экз.
Катэгорыя:Экстрэмафілы Катэгорыя:Экалогія раслін