Фрэдэрык Норт (; , Лондан — , Лондан) — 12-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

Змяніўшы герцага Графтана ў лютым 1770 года, Норт заставаўся на чале ўрада на працягу дванаццаці самых насычаных падзеямі гадоў у брытанскай гісторыі XVIII стагоддзя. Кароль Георг III высока цаніў маладога прэм’ер-міністра. Жорсткая фінансавая палітыка Норта вылілася ў паўстанне амерыканскіх каланістаў. Першым званком стала Бостанскае чаяванне — рэакцыя на ўведзеныя ўрадам мытныя пошліны. Недаацэньваючы сілы і рашучасць каланістаў пайсці да канца, Норт спрабаваў прывесці іх да пакоры.

У 1778 годзе, адчуваючы недахоп у ваеннай сіле, урад адмяніў шэраг прававых абмежаванняў на каталікоў, уключаючы забарону службы ў войску. Гэта рашэнне выклікала народныя пратэсты і вылілася ў бунт лорда Гордана ў 1780 годзе, калі на працягу тыдня ў Лондане былі масавыя беспарадкі і ўводзілася ваеннае становішча.

Пры абароне біляў у Парламенце Норту было складана супрацьстаяць Эдмунду Бёрку і Чарлзу Джэймсу Фоксу. Норт мала разумеў у справах вайны і дыпламатыі. Весткі аб паразах лёгка прыводзілі яго ў паніку і схілялі да думак аб міры. У сакавіку 1782 кароль даў нарэшце згоду прыняць яго адстаўку.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Ітана Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Торы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лідары Палаты абшчын