Анатоль Дзмітрыевіч Харлап () — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Ваевічы Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці.

У 1986—1987 гадах — першы сакратар Фрунзенскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі г. Мінска.

У 1987—1996 гадах — генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі — дырэктар Мінскага завода электронных вылічальных машын імя Арджанікідзэ.

З 24 мая 1996 года да 24 снежня 2003 года быў Міністрам прамысловасці Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 24 мая 1996 г. № 195 «О назначении А. Д. Харлапа Министром промышленности Республики Беларусь» Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 589 «Об освобождении А. Д. Харлапа от должности Министра промышленности Республики Беларусь» .

З 19 лютага 2004 годаУказ Президента Республики Беларусь от 19 февраля 2004 г. № 103 «О назначении А. Д. Харлапа Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Китайской Народной Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» па 13 красавіка 2006 годаУказ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 231 «Об освобождении А. Д. Харлапа от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Китайской Народной Республике»  — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

У цяперашні час з’яўляецца старшынёй Саюза некамерцыйных арганізацый «Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)» і старшынёй Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП»Отчетно-выборное Собрание Союза «КПП(Н)».

Узнагароды Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2004)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2004 года № 13 «Аб прысваеннi А. Дз. Харлапу ганаровага звання „Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь“»; ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2006)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .

Крыніцы

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ