Андрэй Аляксандравіч Радаман (нар. 2 студзеня 1971, Мінск) — беларускі , доктар гуманітарных навук у дысцыпліне «Гісторыя» (Польшча), вывучае гісторыю права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Падпалкоўнік міліцыі ў запасе.

Біяграфія

Сям’я Нарадзіўся 2 студзеня 1971 года ў Мінску.

Бацька — Аляксандр Міхайлавіч Радаман, нарадзіўся на хутары каля Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў канцы чэрвеня 1943 года (у пашпарце памылкова — 01.06.1942), урач-стаматолаг-артапед (бацькі — Радаман Міхаіл Міхайлавіч і Гаркач Вера Антонаўна).

Маці — Галіна Іванаўна Радаман (Кладкевіч), нарадзілася 23 ліпеня 1950 года (у пашпарце памылкова — 05.08.1950) у Бабчыне Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, настаўніца пачатковых класаў і гісторыі, метадыст Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыіAndrej Radaman. Facebook (02.01.2021) (бацькі — Кладкевіч Іван Канстанцінавіч і Кірчанка Аляксандра Дзяменцьеўна).

Жанаты з 17 ліпеня 1993 года. Мае двух сыноў.

Адукацыя Скончыў сярэднюю школу № 78 Мінска (1978—1988) з срэбным медалём у чэрвені 1988 года.

Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях «гісторыя і правазнаўства», «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1988—1993). У перыяд студэнцтва летам 1990 года ў складзе будаўнічага студэнцкага атрада «Нашчадкі» прымаў удзел у археалагічных раскопках у Лоску Валожынскага раёна пад кіраўніцтвам Генадзя Сагановіча і Юрыя Бохана. З лістапада 1990 да мая 1991 года прыняў удзел у шэрагу арганізацыйна-дзейных гульняў і метадалагічных семінараў, арганізаваных Школай культурнай палітыкі пад кіраўніцтвам . У 1993 годзе ў складзе каманды МДПІ імя А. М. Горкага стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па педагогіцы і псіхалогіі сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якая праводзілася ў Віцебску. Пераддыпломную практыку праходзіў у СШ № 65 Мінска пад кіраўніцтвам Анатолія Васільевіча Ягорава. Абараніў дыпломную работу пра Статут ВКЛ 1588 года пад кіраўніцтвам к. юр. н. Леакадыі Мікалаеўны Малчадскай. Скончыў інстытут з адзнакай у 1993 годзе па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».

Пасля сканчэння інстытута працягваў навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці 07.00.02 — «Айчынная гісторыя» (1993—1995) пад кіраўніцтвам д. г. н. прафесара Віталя Фаміна.

З 1 кастрычніка 2021 да 2 кастрычніка 2025 года праходзіў навучанне ў Доктарскай школе Універсітэта ў БеластокуUniwersytet w Białymstoku: Inauguracja Roku Akademickiego 2021/2022. 06.10.2021. 3 снежня 2025 года пасля паспяховай абароны з адзнакай доктарскай дысертацыі «Шляхецкія з’езды і соймікі Новагародскага (Навагрудскага) ваяводства (1565—1632)», напісанай пад кіраўніцтвам доктара габілітаванага Караля Лапатэцкага, прафесара Універсітэта ў Беластоку, атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук у дысцыпліне «Гісторыя».

Працоўная дзейнасць Працоўную дзейнасць распачаў у час навучання ў сярэдняй школе. З 30 чэрвеня па 5 жніўня 1986 года працаваў аператарам вылічальных машын на заводзе «Транзістар» вытворчага аб’яднання «Інтэграл». З верасня 1986 г. па май 1988 г. навучаўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце Савецкага раёна г. Мінска. Праходзіў вытворчую практыку як слесар-зборшчык радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў на Мінскім вытворчым аб’яднанні імя У. І. Леніна. У 1988 годзе атрымаў I-ы разрад па спецыяльнасці слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў. У перыяд студэнцтва, у маі-кастрычніку 1989, маі-чэрвені 1990 і маі-верасені 1991 гадоў, працаваў завадатарам у «Артэку» (Гурзуф, Крым). Пасля сканчэння педагагічнага інстытута два гады па сумяшчальніцтве працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдніх школах № 147, № 173 і № 42 Мінска. З 15 верасня 1995 года да жніўня 1998 — выкладчык кафедры тэорыі права і гісторыі Акадэміі міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2000 да сакавіка 2002 года — навуковы супрацоўнік сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны (па сумяшчальніцтве). Выкладаў тэорыю і гісторыю дзяржавы і права ў шэрагу прыватных вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска (па сумяшчальніцтве). З жніўня 2016 да студзеня 2017 года навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ (па сумяшчальніцтве). З 20 студзеня 2017 да 31 сакавіка 2018 — навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. З 1 лістапада 2018 да 31 снежня 2020 — навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі 24 лістапада 2020 года атрымаў паведамленне адміністрацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пра непрацягненне кантракта.

З лютага 2022 да верасня 2023 года працаваў у аддзеле крыніцазнаўчых даследаванняў і выдання гістарычных крыніц Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук.

З 1 красавіка 2026 г. — асістэнт аддзела квантытатыўных і геапрасторавых даследаванняў кафедры ўсходазнаўства і міжнародных палітычных адносін факультэта міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку.

Служба ў органах унутраных спраў Беларусі У 1996—2016 гадах служыў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 14 жніўня 1998 года — выкладчык, з 24 кастрычніка 2003 да 14 кастрычніка 2016 — старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. За час выкладання забяспечваў правядзенне ўсіх відаў навучальных заняткаў па тэорыі дзяржавы і права, беларусазнаўстве, гісторыі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права славянскіх народаў, гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі. Суаўтар тыпавых вучэбных праграм і навучальных праграм па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін. Як навуковы кіраўнік падрыхтаваў да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ тры работы, дзве з якіх атрымалі дыпломы I катэгорыі (РК НДРС-2009, секцыя «Філасофія, сацыялогія, гісторыя. Гісторыя Беларусі і праблемы ўзаемадзеяння цывілізацый»; РК НДРС-2010, секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»), адна — дыплом III катэгорыі (РК НДРС-2008 секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»). З 2007 па 2016 гг. выкладаў тэму «Рэтраспектыўны аналіз праблемы гандлю людзьмі» ў Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Падпалкоўнік міліцыі запасу.

Грамадзянская дзейнасць

Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» (2019—2020). У ноч з 12 на 13 жніўня 2020 года ў перыяд пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Леаніда Бяды ў раёне ўніверсама «Рыга» і быў збіты ў Савецкім РУУС Мінска. Пратакол затрымання і пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якія былі складзеныя участковым інспектарам ГАМ Савецкага РУУС старшым лейтэнантам міліцыі Сяргеем Віктаравічам Нікіценкам, не падпісаў, бо лічыў іх сфальсіфікаванымі і не меў магчымасці прачытаць іх ноччу на пляцы РУУС без акуляраў. Утрымліваўся ў ІЧУ Мінгарвыканкама (1-ы завулак Акрэсціна 36), адкуль быў выпушчаны пад падпіску без суда а 01:50 14 жніўня 2020 года. Фатаздымак 3. Адміністрацыйны працэс па яго справе прыпыняўся 7 кастрычніка і толькі 20 кастрычніка 2020 года на падставе ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) Рэспублікі Беларусь суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Аляксандравіч Воўкhttps://euroradio.fm/1570-sutak-za-chatyry-mesyacy-suddzi-antyrekardsmeny-pa-palitychnyh-spravah пастанавіў падвергнуць Андрэя Радамана адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа на карысць дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў 01:30 13 жніўня 2020 года па адрасе Лагойскі тракт, 37. На судзе А. Радаман адмаўляў сам факт здзяйснення ім супрацьпраўнага дзеяння. Старшы участковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска маёр міліцыі Вадзім Уладзіміравіч Смолік, які фігураваў у матэрыялах адміністрацыйнай справы як сведка ўдзелу А. Радамана ў мітынгу на Лагойскім тракце, на пасяджэнне суда не з’явіўся ў сувязі з тым, што нёс сутачнае дзяжурства. 7 снежня 2020 года скаргу на пастанову суда Савецкага раёна ад 20.10.2020 года па яго справе разглядаў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Анастасія Паўлаўна Папко пастанавіла пастанову суддзі суда Савецкага раёна Мінска ад 20.10.2020 года адносна А. А. Радамана пакінуць без змены, а скаргу — без задавальнення.

Неаднаразова выказваўся ў СМІ пра сваю грамадзянскую пазіцыюРадаман: сёння ў слове «салідарнасць» — уся нацыянальная ідэя беларусаў = Радоман: сегодня в слове «солидарность» — вся национальная идея белорусов Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў (запіс адбыўся 19.10.2020, эфір — 22.10.2020 10:43)Алена Малачко. Бліц-апытанне. Калі, на Ваш погляд, павінна быць прынята рашэнне аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў? Народная Воля (10.11.2020)Алена Малачко. Бліц. Андрэй Радаман, гісторык. «Дзейнічаць салідарна з тымі, хто нясе крыж пакут» Народная Воля № 102 (4560), с. 6 (29 снежня 2020)Deutschlandfunk Kultur. Fazit. Weißrussland: Sieben Historiker werden entlassen. Gespräch mit Florian Kellermann (05:11 min) (02.01.2021, 23:46 Uhr).«Урок гісторыі: чым небяспечныя спробы яе перапісаць?», Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. Інтэрв’юер — Зміцер Лукашук, інтэрв’юяваны — Андрэй Радаман (прамы эфір з варшаўскай студыі Еўрарадыё 10.09.2021, 15:00 (Варшава).Гісторык Андрэй Радаман пра Беларусь 16 стагоддзя, 2020-ы і працу ў Акадэміі МУС, Media IQ, Надзея Белахвосцік (запіс адбыўся 10.05.2023.эфір — 15.05.2023).

11 жніўня 2020 года падпісаў Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

11 лютага 2022 года падпісаў Зварот да людзей добрай волі ў Польшчы, Беларусі, Літве, Расіі і Украіне з просьбай салідарна адмовіцца ад дзеянняў, заснаваных на прынцыпе «падзелу сфер уплыву».

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча».

Навуковая дзейнасць У спіс яго навуковых зацікаўленасцей уваходзяць: палітычная гісторыя ранняга Новага часу; гісторыя дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў (Каралеўства Польскага і ВКЛ); гісторыя мясцовага самакіравання ВКЛ і Беларусі, парламенцкіх інстытутаў і парламенцкага права; прасапаграфія, генеалогія і сфрагістыка палітычнай эліты ВКЛ XV—XVIII ст.; гісторыя праваахоўных органаў Беларусі.