Георгій Міхайлавіч Кокін (, с. Курба, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя — , Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання. Прафесар (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1947—1955).

Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1907 года ў с. Курба (цяпер — Яраслаўскі раён Яраслаўскай вобласці Расіі).

Скончыў Яраслаўскі індустрыяльны тэхнікум (1927), Маскоўскі аўтамеханічны інстытут (1952), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1977).

Працаваў у Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (1928—1945, з 1942 — галоўны канструктар), Мінскім аўтамабільным заводзе (з 1945, галоўны канструктар), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, аўтатрактарны факультэт, прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 1961—1977 — загадчык кафедры «Рухавікі ўнутранага згарання», з 1977 — прафесар кафедры, у 1959—1960 і 1965—1973 — дэкан факультэта, 1959—1962 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: грузавыя аўтамабілі.

Памёр 30 лістапада 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках (участак 1, рад 1, магіла 3).

Узнагароды Ордэны Леніна (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1952, 1961), Дзяржаўная прэмія СССР (1949), званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972) і іншКокін, Георгій Міхайлавіч (машынабудаванне ; 1907—1984).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Гісторыя БНТУ

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Дэканы аўтатрактарнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі аўтатрактарнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Пахаваныя на Міханавіцкіх могілках