Котвіч () — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст., пазней вельмі пашыраны Вялікім Княстве Літоўскім. Гербам карысталіся больш за 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Згурскія, Калячыцкія, Крыцкія, Лянкевічы, Радаміцкія, Смолікі, Струпінскія, Талкачы і інш.

Апісанне Мае ў сярэбраным полі чырвоны пояс. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай рука ў латах з мячом. Існуюць варыянты герба: сярэбраны пояс у чырвоным полі, чорны пояс у сярэбраным полі, у клейнодзе — тры страусавыя пёры і інш. У Польшчы вядомы з сярэдзіны 14 ст., пазней вельмі пашыраны ў ВКЛ.

Спасылкі

«Polish Armorial Middle Ages to 20th Century», Tadeusz Gajl, Gdańsk-2007 r.

Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта