Сяргей Адамавіч Гусак (, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — , Брэст) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969). Брат фізіка Мікалая Гусака і матэматыка Аляксея Гусака.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Іванкаўшчына Мазырскага раёна. Скончыў у 1955 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1960 годзе аспірантуру.

Працаваў у газеце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынскай школе Камянецкага раёна і Малазводскай школе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958—1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960—1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года.

Памёр года ў Брэсце. Пахаваны на гарнізонных (вайсковых) могілках Брэста.

Навуковая дзейнасць У друку як крытык пачаў выступаць у 1961 г. Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Аляксей Кулакоўскі» (Мінск, 1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (Мінск, 1973).

Крыніцы

Літаратура Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965. Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541. Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13. Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.

Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі