Надзея Ясмінска (нар. , ) — беларуская пісьменніца, драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей.
Біяграфія Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг». Пасля магістратуры выкладала розныя аспекты рэкламы ў БДЭУ.
Творчасць У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.
У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклу «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне (мастак — Кацярына Дубовік).
Апавяданні і казкі пісьменніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».
Бібліяграфія «Зелёные песни Эрминтии» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2012) — фэнтэзі-вершы «Рыцарь с чистым именем» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2013) «Книгармония» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2013) «Ежедневник лёгкой жизни» (выд. «Питер», Санкт-Пецярбург, 2016) «Сем ружаў» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2015). У 2016 годзе кніга была ўзнагароджаная прэміяй Цёткі адразу ў дзвюх намінацыях. «Бусинки и капли» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2016) «Восковой волшебник» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2017) «Заклинатель единорогов» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018). У міжнародным конкурсе «Новая дзіцячая кніга» ўсерасійскага выдавецтва «РОСМЭН» рукапіс «Заклінальнік адзінарогаў» атрымаў узнагароду чытацкага галасавання. «Чаму Меша не мае хаты» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2018) «Хранитель чародеев» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018) «Косматое сердце» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018) «Дом цікаўных казак» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2018) «Пацеркі і кроплі» (выд. «Янушкевіч», Мінск, 2018) «Море в чемодане» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2019) «Восковой волшебник» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2019 — перавыданне) «Чароўныя ніткі пані Яніны» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2020) «Сподачак для цмока» (выд. «Кнігазбор», Мінск, 2020) «Почему у Меши нет дома?» (выдавецкі дом «Городец», Масква, 2020) «Мурмузік. Казка пра незвычайнага коціка» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2021) «Круглыя казкі» (зборнік казак). Маст. М. Вярцейка. Мінск : Тэхналогія, 2022. — 30 с. «Снегурумі» (выд. «Попурри», Мінск, 2023)
У зборніках «Вітражнае акенца» (апавяданне) // «Мінск назаўжды. Зборнік» (выд. «Янушкевіч», Мінск, 2018)
П’есы «В одну новогоднюю ночь» — п’еса ў трох дзеях. Лаўрэат адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006). Апублікаваная ў зборніку п’ес «Малеча гном» і пастаўленая Камерным драматычным тэатрам Мінска ў 2015 пад назвай «Тайна новогодней ночи, или Похититель снов».
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Казачнікі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Цёткі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі фэнтэзі Беларусі