Віктар Якаўлевіч Міхалап (, в. Кострыцкая Слабодка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Кандыдат эканамічных навук (1970).

Біяграфія Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1959), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка», 1961; аспірантура, 1966).

Працаваў у Магілёўскім абласным фінансавым аддзеле (1954—1965, эканаміст, начальнік аддзела), Кантрольна-рэвізійным ўпраўленні Міністэрства фінансаў БССР па Магілёўскай вобласці (1965—1970, рэвізор), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1970, выкладчык кафедры палітэканоміі), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (з 1973, у 1973—1975 — дэкан тэхналагічнага факультэта, у студзені — красавіку 1973 — в. а. рэктара).

Літаратура Прибыль и рентабельность совхозов (по материалам совхозов Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08599 / В. Я. Михолап. ― Минск, 1970. Михолап Виктор Яковлевич // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 72 : фото. — Информация также на с. 159.

Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Дэканы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій