Праспект Касманаўтаў (былая Ціценская) — адна з буйнейшых магістраляў Чыгуначнага раёна горада Гомеля. Названая ў 1965 годзе ў гонар савецкіх касманаўтаў. Працягласць 2150 м, ад пуцеправода «Сельмашаўскі» да вуліцы Магілёўскай.
Перасякае вуліцы
Якуба Коласа Барыса Царыкава Працоўная Дворнікава 50 год завода Гомсельмаш Багданава Гайская Сельмашаўская 1-я Азёрную Яфрэмава Осіпава Багдановіча Тэкстыльную Магілёўскую
Гісторыя Пачаў фармавацца ў 1930-я гады, калі ў сувязі з будаўніцтвам завода «Гомсельмаш» пачала забудоўвацца гэтая частка раёна. Сучаснае аблічча праспекта пачало складацца у 2-й палове 1960-х гадоў. У канцы 1960- 70-х гадоў пабудаваны шэраг 3-5-павярховых жылых дамоў, у 1980-я гады пабудаваны 9-, 12-павярховыя дамы. У 1986 годзе пабудаваны першы ў Гомелі падземны пераход, у 1990 годзе — Палац моладзі.
Спасылкі
Касманаўтаў праспект Катэгорыя:Праспекты Гомеля