Арцём Шрайбман (нар. , Гомель) — беларускі палітолаг, аналітык, журналіст. Пазаштатны аўтар TUT.BYАртем Шрайбман в tut.by // TUT.BY, запрошаны эксперт Маскоўскага цэнтра Карнегі, заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics.
Біяграфія Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991 года ў Гомелі.
Навучаўся ў гімназіі № 71 Гомеля з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы. Падчас навучання выйгрываў алімпіяды па матэматыцы і прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава».
У 2014 годзе скончыў бакалаўрэат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права». У 2018 годзе скончыў магістратуру Лондонскай школы эканомікі па спецыяльнасці «Палітыка і камунікацыя».
Дзейнасць З 2012 па 2014 год працаваў у беларускім навінавым агенцтве «БелаПАН». Супрацоўнічаў з англамоўным аналітычным парталам пра Беларусь BelarusDigest.com. Стажыраваўся ў нямецкім Бундэстагу ў камандзе Олівера Качмарэка з Сацыяльна-дэмакратычнай партыі Германіі, а таксама 1 месяц — у дзелавым штотыднёвіку «Белорусы и рынок».
З 2014 па 2019 год адказваў за раздзел «Палітыка» на беларускім партале TUT.BY. З 2019 года А. Шрайбман публікуецца ў выданні як незалежны эксперт.
З 2016 года ўзаемадзейнічае з Маскоўскім Цэнтрам Карнегі ў якасці аглядальніка па тэмам унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.Артем Шрайбман в Московском центре Карнеги //carnegie.ru Таксама ў 2016 годзе паўгода працаваў дарадчыкам пастаяннага каардзінатара ААН па пытаннях палітычнага развіцця Беларусі.
У 2019 годзе заснаваў уласнае аналітычнае агенцтва Sense Analytics, якое выдае аналітычныя бюлетэні на англійскай і рускай мове па падпісцы. У выданнях збіраецца асноўная інфармацыя пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Бюлетэні набываюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, палітычныя фонды і міжнародныя арганізацыі, якія працуюць з Беларуссю.
Праекты Са жніўня 2018 года вядзе свой канал у Telegram, у якім анансуе публікацыі ў анлайн-выданнях, інтэрв’ю і дзеліцца ўласнымі меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Канал актыўна рос з пачатку красавіка 2020 года, калі пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Па стане на снежань 2020 года колькасць падпісчыкаў канала складала больш за 42.000 чалавек і ён знаходзіўся ў першай дваццатцы беларускіх каналаў пра палітыкуСтатистика канала Shraibman. Telegram Analytics (tgstat.com).
На афіцыйным YouTube-канале TUT.BY са студзеня 2019 года па красавік 2020 года выходзіла праграма «». У кароткіх роліках у лаканічнай манеры А. Шрайбман дзяліўся ўласным меркаваннем аб актуальных грамадска-палітычных падзеях у Беларусі. Апошні ролік быў прысвечаны рэакцыі беларускіх уладаў на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі.
На YouTube-канале «TUT.BY.Политика» у перыяд прэзіденцкіх выбараў 2020 года выйшлі інтэрв’ю Арцёма Шрайбмана з вядучымі палітыкамі: з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыка і Валерыем Цапкала, з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, якая на перадачы была разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай.
Пераслед 3 чэрвеня 2021 года на АНТ выйшла інтэрв’ю з палітвязням Раманам Пратасевічам, які абвінаваціў Арцёма Шрайбмана ў тым, што ён браў удзел у каардынацыйным штабе-чаце пратэстаў 2020 года. У выніку таго што «рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі» і Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну.
2 снежня 2021 года стала вядома, што тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана суд прызнаў экстрэмісцкім.
Сям’я Жанаты з журналісткай Вікторыяй Луд з чэрвеня 2017 года.
Узнагароды Прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з адоранными навучэнцамі (2008)Учащиеся гимназии 71 г. Гомеля, награжденные Премией специального фонда Президента Республики Беларусь по работе с одаренными учащимися.
Крыніцы
Спасылкі «Цікавыя людзі». Артём Шрайбман Артём Шрайбман у twitter Тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана
Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі