Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. , Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў Старых Дарогах. Падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падпрацоўвала на «Новым радыё», потым на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё. У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Тэлевізійная і радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Еўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў офісе радыёстанцыі ў Мінску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Мінску і ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі», дзе з большага асвятляла крымінальную хроніку. Барысевіч працавала ў газеце да студзеня 2017 года, перш чым прыняла прапанову перайсці на сайт «TUT.BY».
Яна працуе на сайце «TUT.BY». Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе. Была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску.
Справа «0 праміле»
Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года, паведаміўшы медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвергла словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны. За гэта была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і ўрач Арцём Сарокін.
2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічыняў.
Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была.
24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яе вязнем сумлення па справе Бандарэнкі. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар».
16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага.
У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі , «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу.
Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі , Камітэт абароны журналістаў, . Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся». Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі.
19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.
Ацэнкі Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай).
9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай).
14 ліпеня 2021 года стала лаўрэаткай ад Камітэта абароны журналістаў (разам з Дар’яй Чульцовай, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.).
12 жніўня 2021 года была названая лаўрэткай Прэміі імя «».
Асабістае жыццё Выхоўвае дачку.
Спасылкі Старонка Кацярыны Барысевіч на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»