«Aerosmith» — музычны гурт, прадстаўнік амерыканскага хард-року. Крыніцай натхнення для гурта быў брытанскі блюз-рок, які дамінаваў на рок-сцэне ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х гадоў: «Cream», «Led Zeppelin», «Jeff Beck Group», а таксама «The Rolling Stones».
Стывен Тайлер, Джо Пэры і Том Хэмілтан упершыню сустрэліся ў мястэчку Сьюнапі ў канцы 1960-х гадоў. Першы прыехаў з Нью-Ёрка, другі з Масачусетса, а трэці з Нью-Хэмпшыра. У 1970 годзе хлопцы вырашылі аб’яднацца ў гурт і вырашылі, што Бостан стане для іх ідэальнай базай. Гітарыст Брэд Уітфард з барабаншчыкам Джоем Крамерам дапоўнілі склад, і ў 1973 годзе гурт запісаў свой дэбютны аднайменны альбом.
За наступныя гады гурт выпусціў шэраг паспяховых пласцінак, шмат гастраляваў і карыстаўся вялікай папулярнасцю, але потым сутыкнуўся з праблемамі наркатычнай і алкагольнай залежнасці, якія ледзь не сталі прычынай распаду. У цяжкі перыяд 1979—1984 гадоў Пэры і Уітфард сышлі з гурта, але шмат у чым дзякуючы намаганням менеджара Ціма Колінза арыгінальны склад быў адноўлены, і гурт фактычна адрадзіўся. З тых часоў гурт дамогся нават большага, чым у 1970-я гады.
Да 2008 года было прададзена 150 млн альбомаў.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Aerosmith (1973) Get Your Wings (1974) Toys in the Attic (1975) Rocks (1976) Draw the Line (1977) Night in the Ruts (1979) Rock in a Hard Place (1982) Done with Mirrors (1985) Permanent Vacation (1987) Pump (1989) Get a Grip (1993) Nine Lives (1997) Just Push Play (2001) Honkin' on Bobo (2004) Music from Another Dimension! (2012)
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Хард-рок-гурты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Квінтэты Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1970 годзе