Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла () — генерал-маёр міліцыі, былы кіраўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўская вышэйшая школа міліцыі.

Служыў ва Ўзброеных Сілах, працаваў у экспертна-крыміналістычнай групе на станцыі Мінск, затым у экспертна-крыміналістычным аддзяленні Беларускага УУС на транспарце.

Пасля абароны дысертацыі ў 1994 годзе працаваў на кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў Акадэміі МУС, з 1999 да 2003 года ўзначальваў яе.

У 2003—2004 гадах быў намеснікам начальніка Акадэміі МУС па вучэбнай рабоце, а з 2004 да 2010 года начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраўБачыла Уладзімір Уладзіміравіч.

Катэгорыя:Рэктары Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі