«Ба́цька» () — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Срдана Голубавіча.
Сюжэт Маленькае сербскае мястэчка. Сям’я рознарабочага Ніколы знаходзіцца на мяжы галечы. Пасля няўдалай спробы самагубства жонкі сацыяльныя службы забіраюць у Ніколы дваіх дзяцей, пакуль ён не дакажа, што ў стане іх утрымліваць. Нягледзячы на ўсе яго намаганні, спробы вярнуць дзяцей аказваюцца марнымі. Зразумеўшы, што ад мясцовых улад нічога не дамагчыся, Нікола вырашае адправіцца пешшу ў Бялград прасіць аўдыенцыі ў міністра. Ён не здаецца перад абліччам несправядлівасці і змагаецца за права аднаўлення бацькоўства.
Акцёрскі склад Горан Богдан Борыс Ісакавіч Нада Шаргін Міліца Янеўскі Мухарэм Хамзіч Айла Шанціч Вахід Джанкавіч Мілан Марыч Ёва Максіч Нікала Ракачэвіч
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Сербіі Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Харватыі Катэгорыя:Фільмы Славеніі Катэгорыя:Фільмы Срджана Голубавіча