+ Сонечныя зацьменні XVII стагоддзя Карта з папярэдне разлічаным шляхам месяцавага ценю падчас сонечнага зацьмення 12 жніўня 1654 года.Поўныя зацьменні61Кольцападобныя зацьменні74Гібрыдныя зацьменні24Частковыя зацьменні89Усяго248

У перыяд з 1601 па 1700 год адбылося 248 сонечных зацьменняў, з якіх 89 былі частковымі, 74 — кольцападобнымі, 61 — поўным і 24 — гібрыднымі.

Спіс зацьменняў XVII стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні XVII стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае   П  , кольцападобнае   К  , гібрыднае   Г  , частковае   Ч  . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.