У перыяд з 701 па 800 год адбылося 233 сонечныя зацьменні.
Спіс зацьменняў VIII стагоддзя Ніжэй прыведзена табліца, у якой пералічаны ўсе сонечныя зацьменні VIII стагоддзя ў храналагічным парадку. Табліца змяшчае наступныя слупкі: Дата — дата зацьмення. Час — час максімальнай фазы зацьмення, гэта значыць момант максімальнага збліжэння восі конуса месяцавага ценю з цэнтрам Зямлі. Час максімальнай фазы прыводзіцца ў Зямным часе (TT). Сарас — серыя сонечных зацьменняў, да якіх адносіцца дадзенае зацьменне. Сонечныя зацьменні аднаго сараса паўтараюцца з перыядычнасцю раз у 18 гадоў 11 дзён і 8 гадзін. Тып — тып сонечнага зацьмення. Выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні: поўнае П , кольцападобнае К , гібрыднае Г , частковае Ч . Гама — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі падзеленай на экватарыяльны радыюс Зямлі. — доля вуглавога дыяметра Сонца, якая аказалася зацемнена. Каардынаты — геаграфічныя каардынаты пункта максімальнага зацьмення. Шырыня — шырыня месяцавага ценю ў кіламетрах.