Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне Гісторыя факультэта пачынаецца з 1 верасня 1991 года, калі ў структуры ўніверсітэта быў створаны факультэт дашкольнага выхавання.

Факультэт цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі, установамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і Віцебскай вобласці, а таксама з Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, БрДУ імя А. С. Пушкіна, Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» (Украіна), Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К. Д. Ушынскага (Расія), Смаленскім гуманітарным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным інстытутам псіхалогіі і сацыяльнай работы.

Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца лідарам у падрыхтоўцы практычных псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце і сацыяльных педагогаў у Віцебскім рэгіёне.

Кафедры Кафедра псіхалогіі Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы

Спецыяльнасці На факультэце аб’ядналіся спецыялісты трох сфер: спецыялісты па сацыяльнай рабоце, сацыяльныя педагогі, псіхолагі.

Дэканы Сяргей Анатольевіч Матораў (з 1994)

Сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава ВДУ імя П. М. Машэрава Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Віцебску