Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская (нар. у годзе) — беларускі гісторык, этнограф, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі Скончыла ў 1999 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1999—2003 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» абараніла 25 лістапада 2004 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Функцыі і семантыка традыцыйных цацак беларусаў у ХІХ-ХХ стст.». Навуковы кіраўнік — Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка.

З 1999 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ў тым ліку на пасадзе загадчыка гэтай кафедры ў 2023—2024 гадах.

Навуковая дзейнасць Асноўныя даследаванні сканцэнтраваныя вакол праблем гісторыі традыцыйных беларускіх цацак і гульняў і іх вывучэння з пункту гледжання этнаграфіі, этналогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Яна ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вызначыла семантыку традыцыйных цацак беларусаў; даследавала функцыі традыцыйных цацак беларусаў; прааналізавала музейныя калекцыі традыцыйных цацак беларусаў ХІХ-ХХ стагоддзяў; выявіла сувязь вобразаў традыцыйных цацак з міфалагічнымі ўяўленнямі і светаўспрыманнем беларусаў; правяла аналогіі паміж традыцыйнымі цацкамі беларусаў і традыцыйнымі цацкамі суседніх славянскіх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў); распрацавала ўласную класіфікацыя традыцыйных цацак беларусаў і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы Праблема вывучэння цацкі і гульнёвай культуры ў Расіі, Польшчы і Беларусі / С. У. Касцюкевіч // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2002. — № 4. — Т. 1. — С. 41 — 49. Даследаванне гульнёвай культуры і цацкі ў Польшчы і Беларусі / С. У. Касцюкевіч // Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2004. — № 1. — С. 92-97. Пецярбургскія калекцыі беларускай народнай цацкі / С. У. Касцюкевіч // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2004. — № 3. — Т. 1. — С. 11 — 14. Палявыя даследаванні Падзвіння па этнаграфіі дзяцінства летам 2010 г. / С. У. Андрыеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — № 1. — 2011 — С. 92-98. Жабрак у традыцыйнай культуры беларусаў Падзвіння кан. ХІХ — пач. ХХ ст. / С. У. Андрыеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. — № 9. — Ч. 1. — С. 49-53.

Вучэбна-метадычныя выданні Крыніцазнаўства: вучэб.-метад. компл. / С. У. Касцюкевіч. — Наваполацк: ПДУ, 2006. — 160 с. Социология: учеб.-метод. компл. / С. В. Андриевская. — Новополоцк: ПГУ, 2011. — 239 с. Социология: учеб.-метод. компл. для студ. заочн. / С. В. Андриевская. — Новополоцк: ПГУ, 2011. — 99 с.

Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара на ELIBRARY.RU Профіль аўтара ў Google Scholar

Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук