Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт «Харкаўскі авіяцыйны інстытут» () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя Харкаўскі авіяцыйны інстытут заснаваны ў 1930 годзе на базе авіяцыйнага аддзела Харкаўскага політэхнічнага інстытута. З абвяшчэннем ў 1991 годзе незалежнасці Украіны, інстытут стаў адзінай ВНУ краіны, якае ажыццяўляе комплексную падрыхтоўку спецыялістаў для авіяцыйна-касмічнай галіны. У 1992 годзе ўпершыню ў гісторыі інстытут пачаў навучанне замежных грамадзян, быў створаны факультэт эканомікі і менеджменту. У 1999 годзе утвораны яшчэ адзін факультэт - гуманітарны. У жніўні 1998 года на базе інстытута быў створаны Дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут". 11 верасня 2000 года універсітэту нададзены статус нацыянальнага і новая назва - Нацыянальны аэракасмічны ўніверсітэт імя М. Я. Жукоўскага "Харкаўскі авіяцыйны інстытут".
Структура Факультэт самалётабудавання Факультэт авіяцыйных рухавікоў Факультэт сістэм кіравання лятальных апаратаў Факультэт ракетна-касмічнай тэхнікі Факультэт радыёэлектронікі, камп'ютарных сістэм і інфакамунікацый Факультэт праграмнай інжынерыі і бізнесу Гуманітарна-прававой факультэт Факультэт міжнародных камунікацый і падрыхтоўкі замежных грамадзян
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава Катэгорыя:1922 год ва Украіне Катэгорыя:Авіяцыйныя навучальныя ўстановы