Се́нненская пушча — лясны масіў у Сенненскім раёне, на паўночны ўсход ад г. Сянно, на тэрыторыі Багушэўскага лясгаса. Плошча складае каля 1,7 тыс. га.

Рэльеф хвалісты з градава-ўзгорыстымі і ярыста-лагчыннымі формамі. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя на сярэдніх і цяжкіх водна-ледавіковых суглінках. На поўначы пушчы возера Сянно. Карэнныя яловыя лясы на 70 % змяніліся вытворнымі драбналістымі і займаюць толькі 15,3 % плошчы. Пераважаюць вытворныя асінавыя, бярозавыя, шэраальховыя лясы кіслічнага і сніткавага тыпаў, чорнаалешнікі крапіўныя і вятроўнікавыя. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку.

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Сенненскага раёна Катэгорыя:Пушчы Беларусі