Гуманітарны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Гродне. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя Адна з старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі ў розныя перыяды свайго існавання дзейнічала як вучылішча, гімназія, школа. Заснаваны як Гродзенскае педагагічнае вучылішча ў 1939 годзе ў адпаведнасці з пастановай выканаўчага камітэта Беластоцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Загадам № 263 ад 02.08.1952 Міністэрства асветы БССР рэарганізавана ў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча, загадам № 6 ад 12.01.1977 перайменавана ў Гродзенскае педагагічнае вучылішча.
У 2000 годзе рэарганізавана ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж, які ў 2004 годзе ўвайшоў у склад ГрДУ імя Янкі Купалы. У маі 2009 годзе навучальная ўстанова атрымала новы статус — Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Спецыяльнасці Музычная адукацыя Дашкольная адукацыя Фізічная культура Турызм і гасціннасць Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання Дызайн (графічны)
Дырэктары Наталля Аляксандраўна Валковіч
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродна Катэгорыя:Вуліца Леніна (Гродна)