Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрада імя К. Я. Варашылава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы М. Ф. Турчынскага, якая дзейнічала са жніўня 1941 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рэчыцкага, Хойніцкага і Васілевіцкага раёнаў. 17 лістапада 1944 года брыгада (1368 партызан, тры атрады і разведрота) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава; партызанскі атрад імя М. В. Фрунзе; партызанскі атрад імя С. М. Будзённага; разведвальная рота.

Камандаванне Камандзір Макар Пракопавіч Аніпка

Камісар Віктар Паўлавіч Палавінка

Гісторыя Партызаны ў жніўні 1943 года на чыгуначным участку Рэчыца — Бабічы падарвалі 320 рэек, паміж чыгуначнымі станцыямі Рэчыца — Васілевічы падарвалі чыгуначны мост цераз раку Ведрыч, пуцілі пад адхон 13 эшалонаў. Разграмілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Узнаж і Маканавічы Васілевіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалялі вёскі Берагавая Слабада, Унорыца Рэчыцкага раёна, захапілі пераправу і ўмацаваныя пазіцыі на правым беразе Дняпра каля вёскі Берагавая Слабада.

Памяць У 1968 годзе ў вёсцы Гарноўка і ў 1976 годзе ў вёсцы Будка-Шыбенка Рэчыцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены абеліскі.

Літаратура

Спасылкі Речицкая бригада им. К. Е. Ворошилова

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе