Рыбны пугач, сава рыбная (Bubo blakistoni або Ketupa blakistoni) — від птушак роду , які знаходзіцца на мяжы знікнення. Завецца таксама далёкаўсходні рыбны пугач.

Насяляе лясы Маньчжурыі, Прыамур’я і Прымор’я, Японіі. Памеры рыбнага пугача буйныя: агульная даўжыня каля 70 см, даўжыня крыла 51-56 см, вага самкі перавышае 4 кг. Гняздуецца ў лясах, у дуплах дрэў, паблізу рэк. Харчуецца ў асноўным рыбай.

Літаратура

Катэгорыя:Савіныя Катэгорыя:Птушкі Азіі Катэгорыя:Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей