Антон Пятровіч Рабу́шка (нар. ) — беларускі вучоны, матэматык і фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны работнік народнай асветы Беларусі (1991).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта. З 1970 года працаваў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, дзе ў 1972—1998 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры матэматыкі. Потым — выкладчык у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнню руху цел і яго ўласцівасцей у агульнай тэорыі адноснасці, шэрагу падручнікаў па вышэйшай матэматыцы. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, электрычнымі зарадамі і магнітнымі момантамі. Выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперыментальнай праверкі.
Сярод апублікаванага: Движение тел в общей теории относительности. — Мн., 1979. Учебные пособия нового поколения: инновационные искания и модели / А. П. Рябушко, И. Е. Юруть // Новые методы и формы обучения и контроля знаний студентов : тезисы научно-методической конференции, Минск, 25-26 октября 1994 г. — Мн.: БГАТУ, 1994. Индивидуальные задания по высшей математике: Операционное исчисление. Элементы теории устойчивости. Теория вероятностей. Математическая статистика. Учебное пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 2006. Движение тела в поле тяготения среды с учетом лобового сопротивления в ньютоновском приближении теории тяготения Эйнштейна / А. П. Рябушко, Т. А. Жур // Научно-инновационная деятельность в агропромышленном комплексе : сборник научных статей 3-й Международной научно-практической конференции, Минск, 29—30 мая 2008 г. : в 2 ч. Ч. 1. — Мн.: БГАТУ, 2008.
Літаратура
Спасылкі Ольга ПАСИЯК Легенда БНТУ — профессор Антон Петрович Рябушко // Советская Белоруссия № 25 (24655). Вторник, 10 февраля 2015.
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў