Дэніэл Майкл Кінг (; ) — брытанскі пісьменнік, вядомы серыяй крымінальных дзённікаў.

Ранні перыяд жыцця Дэні Кінг нарадзіўся 5 сакавіка 1969 года ў Слау, Бакінгемшыр (цяпер Беркшыр), другі сын Майкла і Дараці Кінг. Ён і два яго браты, Ральф і Робін, жылі ў маёнтку Брытуэл да 1979 года, потым пераехалі ў Ятлі, Хэмпшыр. Вучыўся ён у школе Ятлі, але не здолеў атрымаць ніякай кваліфікацыі, прафесіі да 16 гадоў, таму быў вымушаны працаваць рознарабочым на будаўнічых пляцоўках.

У 1991 годзе ён прайшоў курс навучання ў Тэхналагічным каледжы Фарнбара, які дапамог яму паступіць у Лонданскі паліграфічны каледж, факультэт журналістыкі. У перыяд з 1993 па 2002 год працаваў на некалькі розных часопісаў. У канчатковым выніку стаў рэдактарам Mayfair (часопіс) . Цяпер ён піша поўны працоўны дзень.

Кнігі

2001 — «Дзённікі ўзломшчыкаў» (The Burglar Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2002 — «Дзённікі рабаўніка банка» (The Bank Robber Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2003 — «Дзённікі кілера» (The Hitman Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2004 — «Дзённікі парнографа» (The Pornographer Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2005 — «Банда Міла» (Milo’s Marauders) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2006 — «Бег Міла» (Milo’s Run) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2007 — «Школа для нягоднікаў» (School for Scumbags) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2009 — «Блакітны каўнер» (Blue Collar) — апублікавана «Serpent’s Tail» 2009 — «Новы дзённік узломшчыка» (More Burglar Diaries) — выдадзена «Byker Books» 2011 — «Кніжны клуб паслугачоў» (The Henchmen’s Book Club) — выдадзена on «Kindle»

Узнагароды

2002 — Bursary Award Amazon.co.uk — за найлепшы першы раман — «Дзённікі ўзломшчыкаў» 2012 — «Прэмія Гільдыі пісьменнікаў Вялікабрытаніі» — за найлепшы першы мастацкі фільм — «Дзікі Біл» 2016 — «Фестываль літаратуры» г. Уэлс — Конкурс дзіцячых сюжэтаў — «Эмі Х і Вялікая гонка»

Намінацыі

Прэмія «Меліса Натан» за камедыйны раман 2010 года — найлепшы раман — камедыйны раман « Блакітны каўнер»

Кінапрэмія BAFTA 2013 — выдатны дэбют брытанскага пісьменніка, рэжысёра ці прадзюсара — Дзікага Біла

Асабістае жыццё Ён ажаніўся з Жанетт Крокет у сакавіку 2007 года, яны жывуць у Чычэстэры, Заходні Сусэкс, са сваімі чатырма дзецьмі.

Спасылкі IMDb Дэні Кінг

Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі