Сол Белау (; ) — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 года. Адзін з выдатных прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў.

Біяграфія Нарадзіўся 10 чэрвеня 1915 года ў прадмесці Манрэаля (Канада) ў сям’і імігрантаў з Расіі.

Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША.

Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг».

Памёр 5 красавіка 2005 года ў Бруклайне (ЗША).

Творчасць У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).

Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.

Крытыка Амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлаў».

Бібліяграфія

Раманы 1944: Dangling Man («Непрыкаяны чалавек») 1947: The Victim («Ахвяра») 1953: The Adventures of Augie March («Прыгоды Огі Марча») 1956: Seize the Day («Лаві момант») 1959: Henderson the Rain King («Гендэрсан, кароль дажджу») 1964: Herzog («Герцаг») 1970: Mr. Sammler’s Planet («Планета містэра Самлера») 1975: Humboldt’s Gift («Падарунак Гумбальдта») — Пулітцэр у 1976 годзе 1982: The Dean’s December («Снежань дэкана») 1987: More Die of Heartbreak («Больш паміраюць ад разбітага сэрца») 1989: A Theft («Крадзеж») 1989: The Bellarosa Connection («Сувязь Беларозы») 2000: Ravelstein («Равельштэйн»)

Прэміі і ўзнагароды Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970) Пулітцэраўская прэмія (1976) Нобелеўская прэмія (1976)

Літаратура Белау // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Эсэісты XX стагоддзя