Крынічная Надзеі (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад вуліцы Маладзёжнай (фактычна гэта ўжо мясцовая дарога, якая спалучае Наваполацк з Экіманню і Полацкам) у бок берага ракі да вуліцы Прыбярэжнай.

Працягласць вуліцы складае 400 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына. Гэта самая паўднёвая вуліца Наваполацка, якая бліжэй за іншыя знаходзіцца да Полацка.

Зноскі

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка