Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года — 60-ы чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і (пентатлоне), які прайшоў з 7 па 13 чэрвеня 2021 года ў Каіры (Егіпет). Заключны адборачны старт на Алімпійскія гульні.

Выбар месца правядзення 6 верасня 2019 года выканаўчы савет Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіяната свету ў Мінску.

22 студзеня 2021 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я не праводзіць чэмпіянат свету ў Беларусі па прычыне палітыкі ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт МССП заявіў, што «палітычны ціск ёсць, без сумненняў. Але мы не дазволім паўплываць яму на нашае рашэнне. Прымем правільнае рашэнне пасля таго, як ўзважым усе аргументы». У гэты жа дзень, выканаўчы савет UIPM пазбавіў права Мінск праводзіць спаборніцтвы з-за нестабільнай сітуацыі ў Беларусі.

26 студзеня 2021 года стала вядома, што Чэмпіянат свету прыме сталіца Егіпта, горад Каір з 7 па 13 чэрвеняuipmworld.org.

Вынікі Беларускія спартсменкі Ірына Прасняцова і Вольга Сілкіна заваявалі «золата» турніру ў эстафеце. Перамогу ім прынесла сума ў 1395 балаў.

Настасся Пракапенка таксама заваявала залаты медаль на планетарным першынстве. Вынік пераможніцы — 1353 балы. Для беларускай спартсменкі гэты другая перамога на чэмпіянатах светуzviazda.by.

2021 Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:2021 год у Егіпце Катэгорыя:2021 год у спорце