Нідэрланды (, ) — заходнееўрапейская дзяржава, што амываецца Паўночным морам (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Германіяй і Бельгіяй (даўжыня мяжы — 1027 км).

Сталіцай дзяржавы з’яўляецца Амстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншыя важныя гарады: Ротэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету, Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны і Эйндхавен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.

Назва «Нідэрланды» ў перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яе літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам, Бельгіі і Люксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта называюць Галандыяй, хоць гэта палітычна няверна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.

Гісторыя

Першыя археалагічныя сведчанні знаходжання старажытнага чалавека на тэрыторыі цяперашніх Нідэрландаў адносяцца да ніжняга палеаліту (каля 250 тыс. гадоў назад). Першыя жыхары былі паляўнічымі і збіральнікамі. У канцы ледавіковага перыяду тэрыторыя была заселена рознымі палеалітычнымі групамі. Каля 8000 гадоў да нашай эры ў краіне пражывала мезалітычныя плямёны, а ў наступныя некалькі тысячагоддзяў наступіў жалезны век з адносна высокім узроўнем жыцця.

Падчас прыбыцця рымлян Нідэрланды былі заселеныя германскімі плямёнамі, такімі як тубанты, канінефаты і фрызы, якія пасяліліся там каля 600 гадоў да нашай эры. Кельцкія плямёны, такія як эбуроны і менапіі, засялялі поўдзень краіны. Германскія плямёны фрызаў з’яўляюцца адной з галін тэўтонаў, якія прыйшлі на землі Нідэрландаў прыблізна ў сярэдзіне I тыс. да н. э. У пачатку рымскай каланізацыі ў краіну таксама прыбылі германскія плямёны батавы і таксандры. У перыяд Рымскай імперыі паўднёвая частка цяперашніх Нідэрландаў была захоплена рымлянамі і стала часткай правінцыі Белгіка (), а пазней — правінцыяй Ніжняя Германія ().

У Сярэднія вякі Ніжнія краіны (прыкладна складаюцца з цяперашніх Бельгіі і Нідэрландаў) уключалі ў сябе розныя графствы, герцагствы і епархіі, якія ўваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яны былі аб’яднаны ў адну дзяржаву пад уладай Габсбургаў⁣ у XVI ст. Пасля распаўсюджвання кальвінізму пачалася Контррэфармацыя, якая выклікала раскол у краіне. Спробы іспанскага караля Філіпа II цэнтралізаваць дзяржаву прывялі да паўстання супраць іспанскага панавання пад кіраўніцтвам Вільгельма I Аранскага. 26 ліпеня 1581 года была абвешчана незалежнасць краіны, афіцыйна прызнаная іншымі дзяржавамі толькі пасля васьмідзесяцігадовае вайны (1568—1648). У гады вайны за незалежнасць пачаўся «Залаты век» Нідэрландаў, перыяд эканамічнага і культурнага росквіту, які заняў усё XVII стагоддзе.

thumb|Вільгельм I Аранскі лічыцца заснавальнікам незалежных Нідэрландаў.

Пасля спынення французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя Нідэрланды ператварыліся ў манархію пад уладай дома Аранскіх. У 1830 ў Бельгія канчаткова аддзялілася ад Нідэрландаў і стала самастойным каралеўствам. Люксембург атрымаў незалежнасць у 1890 годзе. Пад ціскам ліберальных палітыкаў краіна ў 1848 у была ператворана ў парламентскую канстытуцыйную манархію. Такі палітычны лад захоўваецца і да сённяшняга дня, з кароткім перапынкам падчас нацысцкай акупацыі.

У ходзе Першай сусветнай вайны Нідэрланды захоўвалі нейтралітэт, але падчас Другой сусветнай вайны на працягу пяці гадоў былі акупаваныя Германіяй. У ходзе германскага ўварвання Ротэрдам быў падвергнуты бамбардзіроўцы, пры якой быў амаль цалкам разбураны цэнтр горада. Падчас акупацыі ахвярамі Халакосту сталі каля пяцідзесяці тысяч нідэрландскіх яўрэяў.

Пасля вайны пачалося хуткае аднаўленне краіны, чаму спрыяў план Маршала, арганізаваны Злучанымі Штатамі Амерыкі. Дзякуючы гэтаму Нідэрландам хутка ўдалося стаць сучаснай індустрыяльнай краінай. Дзяржаўную незалежнасць набылі былыя калоніі Інданезія і Сурынам. У выніку масавай іміграцыі з Інданэзіі, Турцыі, Марока, Сурынама і Антыльскіх астравоў Нідэрланды сталі культурна неаднароднай краінай з вялікай доляй мусульманскага насельніцтва.

У шасцідзясятыя і сямідзясятыя гады адбыліся вялікія сацыяльныя і культурныя змены. Завязаліся больш цесныя зносіны паміж каталікамі і пратэстантамі, адрозненні паміж слаямі насельніцтва таксама сталі менш прыкметныя з-за росту ўзроўню жыцця і развіцця адукацыі. Эканамічныя правы жанчын значна пашырыліся, і яны ўсё часцей сталі займаць высокія пасады на прадпрыемствах і ва ўрадзе. Таксама ім было прадстаўлена пасіўнае выбарчае права, гэта значыць права быць абранымі. Урад пастаянна клапоціцца не толькі аб эканамічным росце, але і аб абароне навакольнага асяроддзя. Насельніцтва атрымала шырокія сацыяльныя правы.

25 сакавіка 1957 Нідэрланды сталі адной з краін-заснавальніц Еўрапейскага саюза і ў далейшым шмат зрабілі для еўрапейскай інтэграцыі. Аднак на рэферэндуме па Еўрапейскай Канстытуцыі у чэрвені 2005 года больш за палавіну нідэрландцаў прагаласавала супраць яе прыняцця. Такім чынам, Нідэрланды сталі другой краінай, якая адхіліла праект адзінай канстытуцыі ЕС (пасля Францыі).

Палітычная структура

thumb|right|Карта краіны thumb|right|Балкенэндэ — былы прэм’ер-міністр

Першая канстытуцыя Нідэрландаў 1815 г. надзяляла асноўнай уладай караля, але давала заканадаўчыя паўнамоцтвы двухпалатнаму парламенту (Генеральным штатам). Сучасная канстытуцыя краіны была прынята ў 1848 годзе з ініцыятывы караля Вілема II і вядомага ліберала Ёхана Рудольфа Торбеке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадала выканаўчую ўладу кабінету міністраў. Парламент з таго часу абіраўся на прамых выбарах, і ён атрымаў вялікі ўплыў на рашэнні ўрада. Такім чынам, Нідэрланды сталі адной з першых краін у Еўропе, якія перайшлі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.

Адміністрацыйны падзел

Нідэрланды падзяляюцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 г. на асушаных тэрыторыях), правінцыі падзяляюцца на гарадскія і сельскія камуны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, якія абіраюцца на чатыры гады. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары камун абіраюць Раду на чатыры гады. Яе выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дарадцаў — узначальваецца бургамістрам, якога прызначае каралева.

+ Адміністрацыйнае дзяленнеПравінцыіПлошча сушы,тыс. км²Насельніцтва,тыс. чал.СталіцаГелдэрланд(Gelderland)5,0151533,7 (1970)1978,688 (2007)Арнэм(Arnhem)Гронінген(Groningen)2,347522,4 (1970)573,923 (2007)Гронінген(Groningen)Дрэнтэ(Drenthe)2,655372,6 (1970)485,986 (2007)Асэн(Assen)Зеландыя(Zeeland)1,796310,3 (1970)380,548 (2007)Мідэлбург(Middelburg)Лімбург(Limburg)2,1691012,4 (1970)1127,637 (2007)Маастрыхт(Maastricht)Аверэйсел(Overijssel)3,340932,9 (1970)1116,402 (2007)Зволе(Zwolle)Паўночны Брабант(Noord-Brabant)4,9491819,5 (1970)2418,698 (2007)Хертагенбас('s-Hertogenbosch)Паўночная Галандыя(Noord-Holland)2,6672260,0 (1970)2613,992 (2007)Харлем(Haarlem)Утрэхт(Utrecht)1,359816,4 (1970)1190,721 (2007)Утрэхт(Utrecht)Флеваланд(Flevoland)1,412374,394 (2007)Лелістад(Lelystad)Фрысландыя(Friesland)3,357526,7 (1970)642,169 (2007)Леўвардэн(Leeuwarden)Паўднёвая Галандыя(Zuid-Holland)2,8712991,7 (1970)3 453 756 (2007)Гаага(Den Haag,'s-Gravenhage)

Заўвага: Даныя аб насельніцтве на 1970 г. узяты з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 г. — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў .

Найбуйнейшыя гарады Паводле перапісу насельніцтва 2001 г., найбуйнейшыя гарады Нідэрландаў:

№ Горад Правінцыя Насельніцтва 1 Амстэрдам Паўночная Галандыя 734533 2 Ротэрдам Паўднёвая Галандыя 595198 3 Гаага Паўднёвая Галандыя 442273 4 Утрэхт Утрэхт 256393 5 Эйндхавен Паўночны Брабант 203391 6 Цілбург Паўночны Брабант 195767 7 Гронінген Гронінген 174240 8 Брэда Паўночны Брабант 162307 9 Неймеген Гелдэрланд 153684 10 Апелдорн Гелдэрланд 153681 11 Энсхедэ Аверэйсел 150447 12 Алмерэ Флеваланд 150359 13 Харлем Паўночная Галандыя 148373 14 Арнэм Гелдэрланд 139299 15 Занстад Паўночная Галандыя 136102

Насельніцтва

thumb|Насельніцтва Нідэрландаў (тыс. чал.) у 1961—2003

Колькасць насельніцтва паводле ацэнкі на 1 ліпеня 2007 г. складае каля 16 377 200 чал. . У спісе краін паводле колькасці жыхароў Нідэрланды займаюць 59 месца. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, насельніцтва Нідэрландаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагоддзі: 3 млн жыхароў у 1850 г., 5 млн. — у 1900 г. і 16 млн у 2000 г. Для параўнання: насельніцтва Бельгіі ў той жа перыяд павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая: з 4,5 млн жыхароў у 1850 г. да 10 млн у 2000 г.

У Нідэрландах жывуць дзве карэнныя групы насельніцтва: нідэрландцы і фрызы, а таксама вялікі лік імігрантаў. Этнічны склад насельніцтва: 80,8 % нідэрландцы, 2,4 % немцы, 2,4 % інданезійцы, 2,2 % туркі, 2,0 % сурынамцы, 1,9 % мараканцы, 1,5 % індыйцы, 0,8 % антыліанцы і арубанцы, і 6,0 % — іншыя этнічныя групы. Склад насельніцтва паводле веравызнання: 30 % каталікі, 21 % пратэстанты, 5,8 % мусульмане, 0,6 % індуісты, 1,6 % вызнаюць іншыя рэлігіі, і 41 % не належаць ні да адной рэлігіі. Насельніцтва Нідэрландаў з’яўляецца самым высокім у свеце: сярэдні рост дарослых мужчын — 1,83 м, дарослых жанчын — 1,70 м.

Геаграфічныя даныя thumb|200px|Нідэрланды, здымак са спадарожніка (май 2000 г.)

Нідэрланды — самая густанаселеная краіна Еўропы (калі выключыць некалькі краін-карлікаў). Краіна размешчаная на землях у вусцях рэк Рэйна, Мааса і Шэльды. З глеб, нанесеных гэтымі рэкамі, утварыліся дэльта і шырокая плоская нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора, і толькі на поўдні Нідэрландаў мясцовасць узвышаецца на 30 м і больш. Вялікая частка нізін знаходзіцца ў правінцыях Паўночная Галандыя, Паўднёвая Галандыя і Флеваланд. Берагавая лінія сфарміраваная наноснымі дзюнамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора землі — польдэры, абароненыя дзюнамі і дамбамі ад марскіх вод. Аб рукатворных польдэрах гаворыць мясцовая прымаўка: «Бог стварыў мора, а галандцы — берагі». Найвышэйшы пункт краіны — Валсерберг (322 м), размяшчаецца на паўднёвым усходзе, а найніжэйшы — Заўдпластполдэр (-6,74 м ніжэй за ўзровень мора).

Клімат Лета цёплае: сярэдняя тэмпература ліпеня 16—17 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 2 °C на ўзбярэжжы і трохі халадней углыб кантынента. Зімой, калі з Сібіры ўрываюцца антыцыклоны, тэмпература падае ніжэй за 0 °C, выпадае снег, а каналы і азёры пакрываюцца лёдам. Сярэднегадавыя ападкі — 80 см, але ва ўнутраных правінцыях іх менш.

Меліярацыя З часоў Рымскай Імперыі галандцы адваёўваюць зямлю ў мора. Першыя польдэры з’явіліся яшчэ ў XIII стагоддзі, і з тых часоў уздоўж узбярэжжа былі асушаныя значныя плошчы. Буйныя меліярацыйныя праекты былі ажыццёўленыя ў 1930—1950 гг. Пасля моцнай паводкі 1953 г., калі мора прадзерла шматлікія берагавыя дамбы, вырашылі правесці ў жыццё «План Дэльта», які прадугледжваў аддзяленне ад мора вусцяў рэк, з захаваннем суднаходства на шматлікіх каналах.

Эканоміка

Нідэрланды маюць сучасную высокаразвітую постіндустрыяльную эканоміку. Найважнейшыя галіны: Машынабудаванне Электроніка Нафтахімія Авіябудаванне Суднабудаванне Чорная металургія Тэкстыльная прамысловасць Мэбляная прамысловасць Цэлюлозна-папяровая прамысловасць Вытворчасць піва Вытворчасць адзежы.

Цяжкая індустрыя: нафтаперапрацоўка, хімічная вытворчасць, чорная металургія і машынабудаванне сканцэнтраваныя ў прыбярэжных раёнах, асабліва ў Ротэрдаме, а таксама ў Эймяйдэне, Дордрэхце, Арнеме і Наймегене. Усе гэтыя гарады стаяць на суднаходных рэках або каналах. На марскім узбярэжжы размешчаныя ветраэнергетычныя фермы. Развітая таксама вытворчасць шакалада, цыгар, джына, піва. Вядомай галіной, нягледзячы на сціплыя маштабы, з’яўляецца апрацоўка дыяментаў у Амстэрдаме.

Здабываючая прамысловасць