Часовы ўрад Ірака (ЧУІ; )— орган, створаны міжнароднай кааліцыі ў якасці часовага ўрада Ірака ў 2004—2005 гадах падчас арганізацыі правінцыйных і парламенцкіх выбараў.

Гісторыя 20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай армііХроника военной операции США против Ирака в 2003 году.

На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцамРуденко Л. Н.Восстановление и развитие экономики Ирака (по материалам Центра стратегических и международных исследований США) // Институт Ближнего Востока.. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполакБуш обещает довести до конца «пурпурную революцию в Ираке»В. Богданов. Решение о шиитском восстании принималось в Лондоне (Российская газета)Шиитско-суннитское противостояние в Ираке // Подцероб А. Б., Институт Ближнего Востока, 11 января, 2007..

13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧУІ перада часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧУІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правёў правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцаміИрак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003—2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011.

3 мая таго ж года замест ЧУІ ўзнік Пераходны ўрад Ірака (ПУІ).

Кабінет Па стане на 28 чэрвеня 2004 года ў ЧУІ ўваходзілі: Прэзідэнт Газі Машаль Аджыль аль-Явер Віцэ-прэзідэнт Ібрагім Джафары Віцэ-Прэзідэнт Рош ха-Шавес Прэм’ер-міністр: Аяд Алаўі Намеснік прэм’ер-міністра па нацыянальнай бяспецы Бархам Салех Міністр замежных спраў Хашыяр Зібары Міністр фінансаў Адзіль Абдул-Махдзі Міністр абароны Хазім аш-Шаалян Міністр унутраных спраў Фалах Хасан ан-Накіб Міністр нафты Тамір Гадбан Міністр юстыцыі Малік Дахан аль-Хасан Міністр па правах чалавека: Бахіцяр Амін Міністр энергетыкі Айхам аль-Самары Міністр аховы здароўя Алаа Абдэсахеб аль-Алван Міністр сувязі Махамед Алі Хакім Міністр жыллёвага будаўніцтва Амар Фарук Міністр грамадскіх работ Несрын Мустафа Бервары Міністр навукі і тэхнікі Рашад Мандала Амар Міністр планавання Махдзі аль-Хафез Міністр гандлю Махамед Аль-Джубры Міністр спорту і моладзі Алі Фаік аль-Габан Міністр транспарту Луэй Хатым Султан аль-Арыс Міністр па справах правінцый Ваэль Абдэль-Латыф Міністр па справах жанчын Нармін Асман Міністр па справах іміграцыі і бежанцаў Паскаль Эша Варда Міністр ірыгацыі Латыф Рашыд Міністр працы Лэйла Абдул-Латыф Міністр адукацыі Самі Мудахфар Міністр вышэйшай адукацыі Тахір Албакаа Міністр сельскай гаспадаркі Саўсан Шэрыф Міністр культуры Муфід Махамад Джавад аль-Джазаіры Міністр прамысловасці Хаджым аль-Хасанам Дзяржаўны міністр Касім Давуд Дзяржаўны міністр Маму Фархам Асман Піралі Дзяржаўны міністр Аднан аль-Джанабі

Гл. таксама Іракская вайна Акупацыя Ірака (2003—2011)

Спасылкі Афіцыйны сайт Iraq Assembly Off to a Faltering Start (One World, Aug 15) middleeastreference.org.uk: Members of the Iraqi Cabinet Iraq: The interim government leaders (Council on Foreign Relations)

Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Палітыка Ірака Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2005 годзе Катэгорыя:Дзяржаўны лад Ірака