Мікола Пятровіч Гроднеў (—7 ліпеня 2011) — беларускі .
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працаваў школьным інспектарам у Вілейскім раённым аддзеле адукацыі, дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). З 1957 да 1959 гг. працаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча», быў уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». З 1961 г. — у аддзеле фельетонаў рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1968 да 1984 гг. — рэдактарам аддзела нарысаў часопіса «Беларусь», з 1984 да 1989 гг. — адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…Біяграфія Міколы Гроднева Электронная энцыклапедыя.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.
Мікола Гроднеў — старэйшы брат беларускага журналіста і пісьменніка Васіля Гроднікава (1938—2005).
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1954 г. Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Вясна была…» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Крок да тайны» (1983), «Нязведаная даль» (1989), «Рына» (1992), «У белай цемрадзі» (2000), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).
Літаратура Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. У белай цемрадзі: Аповесці / Мікола Гроднеў. — Мн.: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2000.
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя