А́рмін Ла́шэт (; )— нямецкі палітык, старшыня партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (з 2021), прэм’ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (2017—2021).
Біяграфія У 18-гадовым узросце ўступіў у ХДС. У 1981 годзе скончыў школу ў сваім родным горадзе Аахен і пачаў вывучаць права ва ўніверсітэтах Мюнхена і Бона. У 1986 годзе таксама пачаў журналісцкую дзейнасць — у прыватнасці, працаваў карэспандэнтам рэдакцыі навін на баварскім тэлебачанні Bayerisches Fernsehen. У 1987 годзе здаў першы дзяржаўны юрыдычны іспыт. Праз чатыры гады ён стаў галоўным рэдактарам газеты KirchenZeitung Aachen, з 1995 па 1999 год кіраваў выдавецтвам Einhard-Verlag.
Абраны новым старшынёй нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, 16 студзеня 2021 года. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі двухдзённага партыйнага з’езда, які праходзіў у рэжыме відэаканферэнцыіЦіханоўская выступіла на з’ездзе, дзе абралі магчымага пераемніка Меркель, Радыё Свабода, 17 студзеня 2021. Атрымаў у другім туры галасавання 521 голас супраць 426, пададзеных за кансерватара Фрыдрыха Мерца.
Катэгорыя:Журналісты Германіі Катэгорыя:Палітыкі Германіі