Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Клейнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Праваслаўная грамада арганізавана і зацверджана 28 красавіка 2004 года. Пасля прашэння было адведзена месца пад будаўніцтва храма. Праект па будаванні двухпавярховага храма распрацаваў архітэктар А. М. Гуляка.
31 мая 2006 года Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, закладзена пліта і асвячона месца пад будаўніцтва царквы.
Цягам некалькіх гадоў быў пабудаваны ніжні храм, праведзена яго ўпарадкаванасцьХРАМ ИКОНЫ БОЖИЕЙ МАТЕРИ «ВЗЫСКАНИЕ ПОГИБШИХ». 30 жніўня 2014 года епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў чын асвячэння ніжняга храма і правёў першую ў новапабудаваным храме літургію. Уладыку паслуговалі сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны цэркваў Брэсцкай раённай акругі протаіерэй Уладзімір Карнялюк, а таксама шэраг настаяцеляў храмаў суседніх вёсак, якія ўваходзяць у благачыннеУ вёсцы Клейнікі на Берасцейшчыне асвечаны новы храм.
25 ліпеня 2018 года на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянерУ Брэсцкім раёне на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянер.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа і прыходская бібліятэка.
Настаяцелі Іерэй Валерый Машлякевіч.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Клейнікі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Гулякі