Вуліца Нафтаперапрацоўшчыкаў (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі прамзоны НПЗ. Цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Энергетыкаў да вуліцы Прамысловай уздоўж тэрыторыі ААТ «Нафтан». Працягласць вуліцы складае каля 1,1 км. Жылая забудова на вуліцы адсутнічае.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка