«Экслібрыс» — літаратурная прэмія для маладых літаратараў, заснаваная ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Штогод конкурс мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову. Другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» прайшоў пад знакам 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 конкурс прысвяцілі Анатолю Сысу. У 2020 годзе прэмія была прымеркавана да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. «Экслібрыс» 2021 года ўшанаваў памяць Народнага паэта Ніла Гілевіча.
Пасля ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў конкурс адноўлены Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. У 2025 годзе прысвечаны 90-годдзю Анатоля Клышкі.
Пералік лаўрэатаў
2012 Алеся Башарымава (пераклад) Алесь Замкоўскі (вершы) Антон Рудак (вершы) Вера Стромава (проза) Ганна Янкута (пераклад)
2013 Вольга Гапеева (проза) Дар’я Вашкевіч (казка) Сяржук Мядзведзеў (пераклад)
2014 Крысціна Бандурына Антон Рудак Ганна Севярынец Аляксей Шэін Хведар Сумкін (Анатоль Івашчанка)
2015 Валярына Кустава Алесь Емяльянаў-Шыловіч
2016 Антось Уласенка Алена Карп Дар’я Латышава Паліна Піткевіч
2017 Іаанна Владыка Алесь Емяльянаў-Шыловіч Сяргей Матырка
2018 Яўген Аснарэўскі Зміцер Астроўскі Андрэй Кулеш
2019 Міхал Бараноўскі
2020 Яніна Грыцкевіч (паэзія) Дар’я Грыненка Вячаслаў Лявіцкі
2021 Яніна Равяка
2025 Тацьцяна Багданава за празаічны твор «Не на сваім месцы» Марыя Баравік за вершаваную нізку «Намалюю вясну».Журы конкурсу «Эксьлібрыс» абвясьціла пераможцаў, 6 лістапада 2025
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі