Кру́пецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Крупец.
Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навакрупецкага, Навашляхаўскага, Новажыццёўскага і Старакрупецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новы Крупец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак ЗараРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара Новай ЖызніРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крупецкага сельсавета 14 населеных пунктаў. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Ляскі I і Ляскі IIРашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444)., 15 кастрычніка 1976 года — пасёлак Зара Новай ЖызніРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., 7 чэрвеня 1979 года — пасёлкі Буды і ГарэлаеРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 26 кастрычніка 1989 года 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі) былі перададзены ў склад Рассветаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 10 чэрвеня 2014 года вёскі Новы Крупец і Стары Крупец аб’яднаны ў адзін населены пункт — аграгарадок КрупецРешение Добрушского районного Совета депутатов от 10 июня 2014 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1203 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,2 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,6 % — цыганы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — малдаване; паводле перапісу 2019 года (1 населены пункт) — 978 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе