Ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Гісторыя Факультэт створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 775 ад 11 чэрвеня 2003 года. Факультэт фармаваўся на базе ваеннай кафедры, якая была створана ў 1953 годзе і заклала слаўныя традыцыі навучання і выхавання па ваенных і ваенна-спецыяльных дысцыплінах. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны палкоўнік Леўтрынскi В. В.

З 1 верасня 2004 года былі ўтвораны дзве кафедры: агульнавайскавой падрыхтоўкі і ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі.

У 2005 годзе пры непасрэдным удзеле падраздзялення Дэпартамента чыгуначных войскаў (вайсковая частка 83469) у пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна быў створаны Вучэбна-палявой цэнтр факультэта.

Спецыяльнасці Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (па напрамках): Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (аднаўленне і будаўніцтва шляхоў зносін) Аднаўленне і будаўніцтва чыгуначнага шляху Аднаўленне і будаўніцтва штучных збудаванняў Аднаўленне і будаўніцтва транспартных камунікацый Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (тэхнічная эксплуатацыя машын і абсталявання)

Склад Згодна са структурай і штатнай колькасцю ў склад факультэта ўваходзяць: камандаванне; вучэбна-метадычная частка; аддзяленне страявое і кадраў; аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; кафедра агульнавайскавой падрыхтоўкі; кафедра ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі; батальён курсантаў.

Начальнікі Аляксей Аляксеевіч Паддубны (з 2011)

Катэгорыя:Факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Гомелі Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі