Аляксандра Іванаўна Вішнявецкая (паміж 1535 і 1538  — 1575/1576), у першым шлюбе Шымкавіч, у другім шлюбе Радзівіл — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.

Біяграфія Дачка князя Івана Вішнявецкага і яго другой жонкі Магдалены Бранковіч. Пасля смерці бацькі ў 1543 годзе выхоўвалася пры двары айчыма . У 1555 годзе выйшла замуж за гаспадарскага маршалка і пісара Яна Шымкавіча, які памёр у 1569 годзе.

Пасля смерці першага мужа, узяла другі шлюб з Мікалаем Радзівілам, сынам вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Памерла беспатомнай у 1575 годзе або ў пачатку 1576 года.

У мастацтве

Захаваўся не прыжыццёвы партрэт работы невядомага мастакаБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5.

Крыніцы

Літаратура

Радзівіл Мікалай // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 494. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0. Mikalojus Radvila. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.

Аляксандра Аляксандра Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага