Yikono, Ікана (з ) — жаночая праваабарончая арганізацыя, якая выступая супраць гендэрнага гвалту. Базуецца ў рэгіёне Тыграй у Эфіопіі.

Стварэнне Стварэнне Yikono была справакавана лістападаўскім сходам ратушы ў Адзі-Даэра ў 2019 годзе, на якім жанчына распавяла прысутным аб згвалтаванні паліцыянтам 14 гадоў таму. Дзве іншыя жанчыны заявілі на той жа сустрэчы, што паліцэйскі займаўся з імі сексам, абяцаючы ажаніцца. У Адзі-Даэра прайшоў марш пратэсту ў падтрымку ахвяр гвалту ў адносінах да жанчын, стымулюючы грамадскія дэбаты ў рэгіёне Тыграй. Моладзевыя групы арганізавалі аналагічны марш у Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй, заклікаючы ўрад прыняць меры па прадухіленні гвалту ў адносінах да жанчын. Анлайн-кампанія ў сацыяльных сетках разам з маршам ператварылася ў стварэнне арганізацыі Yikono.

Кіраўніцтва Сузаснавальнікамі Yikono з’яўляюцца Цэдзіна Абадзі і Меаза Гідэй. Членамі арганізацыі з’яўляюцца як жанчыны, так і мужчыны.

Дзейнасць Yikono імкнецца да гендэрнай роўнасці, павялічваючы дасведчанасць аб гвалце ў адносінах да жанчын і дапамагаючы тым, хто знаходзяцца ў небяспецы, каб аднавіць сваё жыццё і стаць фінансава незалежнымі.

Арганізацыя ў асноўным вядзе сваю дзейнасць на тыгрынья, асноўнай мове, на якой кажуць у рэгіёне Тыграй, і галоўнай мове Эрытрэі, абмяркоўваючы праблемы сексуальных дамаганняў і сексуальнага гвалту ў кантэксце мясцовай культуры.

Падчас пандэміі COVID-19 Yikono дапамагала ствараць надзвычайныя прытулкі для ўразлівых жанчын. Адзін прытулак, разлічаны на 50 жанчын і дзяцей, быў створаны 27 красавіка 2020 года пры падтрымцы Універсітэта Мэкэле, Тыграйскага філіяла арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання, Аховы здароўя і развіцця (OSSHD) і цэнтрам дапамогі Midre'genet. Па стане на 9 мая, у прытулку знаходзіліся трынаццаць жанчын і восем дзяцей. Жанчыны былі камерцыйнымі секс-працаўніцамі, прыбіральніцамі і кухарамі, якія працавалі ў барах і гасцініцах, будучы не здольнымі плаціць арэндную плату з-за надзвычайнага становішча ў рэгіёне Тыграй, паколькі падчас пандэміі былі зачынены бары і начныя клубы.

У лютым 2021 года на фоне баявых дзеянняў ў Тыграі Вейні Абраха з Yikono дала інтэрв’ю Бі-бі-сі аб сексуальным гвалце ў рэгіёне. Яна заявіла, што ў Мэкэле байцамі эфіопска арміі было згвалтавана шмат жанчын. На думку Вейні, гэта робіцца каб зламаць маральны дух насельніцтва, запалохаць яго і прымусіць мясцовых баевікоў адмовіцца ад барацьбы супраць урада.

Зноскі

Катэгорыя:Фемінісцкія арганізацыі ў Эфіопіі Катэгорыя:Праваабарончыя арганізацыі Эфіопіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2019 годзе